Вікісховішча:Перанос файлаў у Вікісховішча
Jump to navigation
Jump to search
Outdated translations are marked like this.
«Перанос файлаў у Вікісховішча» азначае перанос у Вікісховішча прыдатных файлаў, дзе яны будуць знаходзіцца як у цэнтралізаваным сховішчы і змогуць выкарыстоўвацца іншымі праектамі.
Крокі
I. Падрыхтуйце файл
- Праверце, ці мае файл прыдатную ліцэнзію/аўтара/крыніцу/дазвол. Заўважце, што Вікісховішча не захоўвае «добрасумленнае выкарыстаньне»; таму такія файлы ў Вікісховішча не пераносяцца.
- Дадайце ці абнавіце шаблён {{Інфармацыя}}. Для працэдуры пераносу ён не патрэбны, але прыдасца, каб ня страціць істотныя дэталі файлу пры загрузцы.
- Калі файл ёсьць уласнай працай, замяніце {{<licence>}} на {{Self|<licence>}}, што дапаможа робату (напрыклад, {{GFDL}} на {{Self|GFDL}})
II. Перанясіце файл
Маеце некалькі спосабаў:
- Скарыстацца Імпартэрам файлаў:
- Гэта магчыма, калі на файле прастаўленая спасылка «Перанесьці ў Вікісховішча». Гэтак захаваецца ўся гісторыя файла.
- Каб запусьціць працэс, націсьніце спасылку «Перанесьці ў Вікісховішча», і вы зможаце выправіць апісаньне файла, як пададзена ніжэй.
- Скарыстацца [toollabs:commonshelper Commonshelper]:
- Калі на старонцы файла знаходзіцца тэкст «Скапіяваць у Вікісховішча: via CommonsHelper», націсьніце на via CommonsHelper. Гэта спрашчае/аўтаматызуе багата працы па пераносе файла.
- З дапамогай свайго ўліковага запісу загрузіце файл і вазьміце тэкст для запаўненьня з Commonshelper (не загрузіце замест самога файла ягоную паменшаную для прагляду копію!)
- Скарыстацца For the Common Good, зручнай спампавальнай прыладай
- Скарыстацца MTC!, спампавальнай прыладай для масавага пераносу
- Скарыстацца ўласным робатам (imagecopy.py у pywikibot)
Не забудзьце пазначыць крынічны файл з дапамогай {{NowCommons}}.
III. Праверце файл
- Націсьніце спасылку Check now! ў {{BotMoveToCommons}} (выдаліць шаблён, уставіць апісаньне рэдагаваньня, і вы можаце пачаць рэдагаваць тэкст)
- Ачысьціце інфармацыйны шаблён
- Апісаньне: магчыма, трэба будзе выдаліць нейкія лішкі ці дадаць пераклады.
- Крыніца: зазвычай усё нармальна. Магчыма, трэба будзе выдаліць інфармацыю пра крыніцу ў былым праекце (якая неўзабаве стане нядзейнай і непатрэбнай з-за журналу, уключанага ў старонку файла) і замяніць усе фразы «уласны твор» на {{Own}}.
- Дата: нас не цікавіць дата загрузкі арыгінальнага файла; аднак, калі магчыма, вярніце яе.
- Аўтар: пазначце аўтара. Калі арыгінальны файл загрузіў аўтар, выдаліце Арыгінальным загрузчыкам быў» (напр. зьмяніце {{Original uploader}} на {{User at project}}).
- Дазвол: Выдаліце інфармацыю, якая дублюе шаблёны ліцэнзіяў. Калі ёсьць квіток OTRS, не чапайце яго.
- Іншыя вэрсіі: пазначце, калі існуюць іншыя вэрсіі файла; часьцей за ўсё будзе пустое
- Праверце шаблён(ы) ліцэнзіяў, выдаліце лішнія шаблёны і камэнтары (бывае, што больш за адзін шаблён ліцэнзіяў дададзеныя робатам).
- Дадайце адпаведныя катэгорыі (Заўсёды дадавайце свае загрузкі ў катэгорыі: Вікісховішча:Як карыстацца катэгорыямі)
Заўвагі
- каб пазьбегнуць {{BadJPEG}}: «перад загрузкай перавядзіце нефатаграфічныя JPG-файлы ў PNG. Якасьць мініятураў прагляду палепшыцца."
Глядзіце таксама
- Вікісховішча:Праект:Перанос файлаў у Вікісховішча
- Вікіпэдыя:Перанос файлаў у Вікісховішча
- Category:CommonsHelper
- toollabs:magog/fileinfo.php — для ручнога пераносу дэталяў арыгінальнай загрузкі
- toollabs:magog/oldver.php